21 лютага,у рамках міжнароднага дня роднай мовы ў дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.
Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію свята беларускай мовы. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромеючыся на ёй размаўляць.
Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам сада надоўга.